Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пэру: левы нацыяналіст перамагае на прэзыдэнцкіх выбарах


Адстаўны вайсковец Альянта Ўмала – фаварыт на прэзыдэнцкіх выбарах у Пэру
Адстаўны вайсковец Альянта Ўмала – фаварыт на прэзыдэнцкіх выбарах у Пэру
У Пэру ў другім туры прэзыдэнцкіх выбараў зь невялікім адрывам перамагае левы нацыяналіст Альянта Ўмала.

Паводле папярэдніх зьвестак, ён набраў больш за 51% галасоў. За яго апанэнтку, Кеіка Фухіморы, дачку Альбэрта Фухіморы, які займаў пасаду прэзыдэнта Пэру ў 90-я гады, прагаласавалі каля 49 адсоткаў выбарцаў.

48-гадовы Ўмала мае рэпутацыю левага папуліста, блізкага да прэзыдэнта Вэнэсуэлы Уга Чавэса. У часе перадвыбарчай кампаніі ён выступаў за павелічэньне дзяржаўнага кантролю ў горназдабытнай прамысловасьці краіны, але, збольшага, прытрымліваўся ўмераных пазыцыяў.

Фухіморы абяцала падтрымаць прадпрымальнікаў і правесьці эканамічныя рэформы. Яна выбачылася перад выбарцамі за злоўжываньні свайго бацькі, які адбывае турэмны тэрмін паводле абвінавачаньняў у карупцыі і парушэньні правоў чалавека.
XS
SM
MD
LG