Урад Беларусі не плянуе замарожваць банкаўскія дэпазыты грамадзян для стабілізацыі сітуацыі ў фінансавым сэктары краіны, заявіў міністар фінансаў Беларусі Андрэй Харкавец 4 чэрвеня ў Кіеве, дзе праходзіць 5-е пасяджэньне пастаянна дзейнай нарады міністраў фінансаў дзяржаў — удзельніц СНД.
«Не, катэгарычна не. Гэтая мера не разглядаецца», — цытуе Харкаўца РІА «Новости».
Паводле слоў міністра, комплекс антыкрызісных мер Беларусь падасьць сёньня ў другой палове дня Антыкрызіснаму фонду ЭўрАзЭС, савет якога будзе прымаць рашэньне пра выдзяленьне краіне крэдыту.
Як раней паведамляў кіраўнік Мінфіна Расеі Аляксей Кудрын, з агульнай сумы крэдыту ў 3 мільярды даляраў сёлета Беларусі плануецца выдзеліць 1,24 мільярда, у тым ліку першы транш складзе 800 мільёнаў даляраў. Першы транш будзе накіраваны на працягу тыдня пасьля прыняцьця рашэньня Антыкрызісным фондам, паведамляе БелаПАН.