Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Папярэджаньне Бяляцкаму застаецца ў сіле


Алесь Бяляцкі
Алесь Бяляцкі
Суд Цэнтральнага раёну Менску пакінуў у сіле папярэджаньне Генэральнай пракуратуры старшыні Праваабарончага цэнтру «Вясна», віцэ-прэзыдэнту Міжнароднай фэдэрацыі правоў чалавека (FIDH) Алесю Бяляцкаму.

Генэральная пракуратура палічыла, што дзеяньні Бяляцкага ад імя праваабарончай арганізацыі «Вясна», якая не прайшла ва ўстаноўленым парадку дзяржаўнай рэгістрацыі, супярэчаць заканадаўству Рэспублікі Беларусь і 16 лютага 2011 г. вынесла яму афіцыйнае папярэджаньне аб недапушчальнасьці парушэньня закону за подпісам намесьніка Генэральнага пракурора Рэспублікі Беларусь М.І. Кукліса.

Праваабаронцу Алеся Бяляцкага афіцыйна папярэдзілі, што ў выпадку далейшай дзейнасьці будзе разгледжана пытаньне аб прыцягненьні яго да крымінальнай адказнасьці.

Алесь Бяляцкі зьбіраецца абскарджваць рашэньне Цэнтральнага суду ў вышэйшай інстанцыі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG