Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сырыя: 10 чалавек загінулі пры разгоне акцыі


Дэманстрацыя ў Хаме
Дэманстрацыя ў Хаме
У сырыйскім горадзе Хама каля 50 тысяч чалавек выйшлі сёньня на акцыю пратэсту супраць цяперашняга кіраўніцтва краіны. Паводле праваабаронцаў, цяперашняя дэманстрацыя ў Хаме - найбуйнейшая апазыцыйная акцыя ў горадзе за ўвесь час масавых антыўрадавых выступаў у краіне ад сярэдзіны сакавіка. Паведамляецца, што сілы бясьпекі адкрылі агонь па ўдзельнікам шэсьця, забіўшы найменей 10 чалавек.

Абстрэл вёўся і па ўдзельніках апазыцыйнай акцыі ў іншым сірыйскім горадзе – Джасэм. Сёньняшнія пратэсты былі арганізаваныя ў памяць аб дзецях, якія загінулі пры разгоне апазыцыйных выступаў. Паведамляецца пра 51 забітае дзіця за апошнія некалькі месяцаў.
XS
SM
MD
LG