Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пачаўся суд над Младзічам


Р.Младзіч у Гаазе
Р.Младзіч у Гаазе
У Гаазе пачаліся папярэднія слуханьні па справе над былым генэралам арміі басьнійскіх сэрбаў Раткам Младзічам, якога абвінавачвае Міжнародны трыбунал па былой Югаславіі. Слуханьні наўпрост трансьлюе тэлеканал Euronews.

Младзіч абвінавачваецца ў генацыдзе, ваенных злачынствах і злачынствах супраць чалавечнасьці, зьдзейсьненых падчас грамадзянскай вайны ў Босьніі ў 1992-1995 гадах.

Ратка Младзіч быў арыштаваны ў Сэрбіі 26 траўня. Ён хаваўся ад правасудзьдзя больш за 15 гадоў. Паводле яго адваката Аляксандра Алексіча, стан здароўя былога генэрала пагоршыўся за тыя гады, пакуль ён хаваўся ад правасудзьдзя і быў пазбаўлены рэгулярнай мэдычнай дапамогі.
XS
SM
MD
LG