Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МУС узнагародзіць "начных падарожнікаў у мэтро"


Расьсьледаваньне пранікненьня групы маладых людзей уначы ў будынак менскага мэтро знаходзіцца ў завяршальнай стадыі.

Пра гэта сёньня паведаміў журналістам у Палаце прадстаўнікоў першы намесьнік міністра ўнутраных спраў Алег Пякарскі. Ён патлумачыў, што супрацоўнікі праваахоўных органаў нясуць дзяжурства ў мэтро круглыя суткі. І як сьведчыць расьсьледаваньне, у той момант, калі маладыя людзі ўвайшлі ў мэтро , супрацоўнік міліцыі знаходзіўся на гэтай жа станцыі, але на супрацьлеглым уваходзе.

"Кіраўніцтва МУС ня будзе заводзіць ніякіх спраў супраць маладых людзей, — паведаміў Пякарскі. — Наадварот, мы хочам нейкім спосабам заахвоціць іх. Магчыма, гэта будзе каштоўны падарунак ці нешта іншае. Што канкрэтна – вырашыць міністар", — паведаміў Пякарскі.

Што тычыцца "зьняцьця пагон", пра якія казаў Лукашэнка, то Пякарскі сказаў, што гэта права прэзыдэнта. Мы перададзім яму канчатковы і поўны варыянт расьсьледаваньня, а як ён вырашыць, так і будзе.

31 траўня начальнік Менскага мэтрапалітэну Мікалай Андрэеў быў вызвалены ад займаемай пасады.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG