Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адвакат: Младзіч патаемна лячыўся ў шпіталі Бялграду


Былы генэрал арміі басьнійскіх сэрбаў Ратко Младзіч, які дастаўлены ў Гаагу, два гады таму патаемна лячыў лімфому ў бялградскім шпіталі. Такую заяву зрабіў адвакат Младзіча Мілаш Шальіч.

Паводле адваката, ён валодае дакумэнтальным пацьверджаньнем таго, што ягоны падабаронны знаходзіўся ў шпіталі ў той час, калі вышукаваўся міжнародным правасудзьдзем. Пры гэтым адвакат адмовіўся назваць шпіталь і лекараў Младзіча.

У пятніцу, праз тыдзень пасьля арышту на тэрыторыі Сэрбіі, Ратко Младзіч павінен апынуцца перад судом Міжнароднага трыбуналу ў справах былой Югаславіі. Чакаецца ягоная заява ў сувязі з вылучанымі супраць яго абвінавачаньнямі ў вайсковых злачынствах, генацыдзе і злачынствах супраць чалавечнасьці ў гады Басьнійскай вайны 1992-1995 гадоў.
XS
SM
MD
LG