Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«МВФ павінен быць больш строгім з Беларусьсю»


The Wall Street Journal
The Wall Street Journal
Піша Wall Street Journal. На думку выданьня Беларусь рызыкуе пагрузіцца ў хаос.

Лукашэнка замарожвае цэны на харчаваньне і пагражае звольніць прэм'ер-міністра і кіраўніка Нацбанку пасьля таго, як рэзкая дэвальвацыя беларускага рубля справакавала панічную скупку харчаваньня і страх перад інфляцыяй.

Лукашэнка, незадаволены патрабаваньнямі Расеі прадаць дзяржмаёмасьць узамен на крэдыты, зьвяртаецца па дапамогу ў МВФ. Але даваць яму пазыкі варта толькі на жорсткіх умовах.

У 2009-2010 гадах Беларусь ужо запазычыла ў МВФ 3,4 млрд даляраў і рэалізавала 15-месячную праграму рэформаў паводле рэкамэндацый Фонду. Але структурныя праблемы захоўваюцца: 70% эканомікі - гэта дзяржсэктар, рухавіком росту застаецца імклівая крэдытная экспансія, краіна моцна залежная ад імпарту. Павялічэньне дзяржвыдаткаў напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў пагоршыла эканамічны крызіс.

Можна паспрачацца, ці варта МВФ наогул даваць крэдыты Беларусі. Але новая праграма МВФ магла бы зьнізіць кантроль Лукашэнкі над эканомікай і заахвоціць канкурэнцыю. Пазыцыі Лукашэнкі на перамовах з МВФ будуць слабымі. А без рэформаў ёсьць рызыка новай дэвальвацыі, абвалу эканомікі і інфляцыі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG