Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ФІФА: скандальнае пераабраньне прэзыдэнта


Зэп Блятэр
Зэп Блятэр
Прэзыдэнт Міжнароднай футбольнай фэдэрацыі Зэп Блятэр быў пераабраны на сваю пасаду, нягледзячы на заклікі адкласьці сёньняшнія выбары ў сувязі з закідамі кіраўніку фэдэрацыі ў карупцыі.

Выбары кіраўніка ФІФА былі безальтэрнатыўнымі – пасьля таго, як сваю кандыдатуру зьняў адзіны канкурэнт Блятэра Махамед бін Хамам, таксама ў сувязі з абвінавачваньнямі ў хабарніцтве.

Адкласьці выбары заклікала Футбольная Асацыяцыя Англіі. Прынц Уільям, які яе ачольвае, заявіў, што праведзенае ў такіх умовах галасаваньне ня можа быць сумленным.

75-гадовы Зэп Блятэр узначальвае ФІФА з 1998 года.
XS
SM
MD
LG