Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Маці аднаго з абвінавачаных у тэракце хоча быць законным прадстаўніком сына


Маці занепакоеная фізычным і маральным станам 26-гадовага сына, які знаходзіцца ў СІЗА КДБ, і дамагаецца, каб яе дапусьцілі да ўдзелу ў дзеяньнях па крымінальнай справе, усчатай паводле часткі 3 артыкула 289 Крымінальнага кодэксу. Адпаведную заяву маці падала на імя кіраўніка сьледчай групы, намесьніка Генэральнага пракурора Андрэя Шведа.

У вінаватасьць сына маці ня верыць, згадвае пра хранічныя захворваньні, на якія пакутуе хлопец, і непакоіцца, што на яго можа быць аказаны ціск, каб ён прызнаў сябе вінаватым у тым, чаго не рабіў.

31 траўня ў СМІ зьявілася паведамленьне пра выступ намесьніка Генэральнага пракурора Андрэя Шведа па выніках нарады ў Аляксандра Лукашэнкі пра хаду расьсьледавання абставінаў выбуху ў менскім мэтро. Андрэй Швед заявіў, што сьледзтвам устаноўлена дачыненьне абвінавачаных у тэракце яшчэ да 14 злачынстваў, учыненых у Віцебску з прымяненьнем самаробных выбуховых прыстасаваньняў у пэрыяд з 2000 па 2011 год.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG