Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аўтасалёнам дазволілі гандляваць за валюту


Нацыянальны банк дазволіў прадаваць фізычным асобам новыя аўтамабілі за замежную валюту.

Гэта прадугледжана лістом НБ, які зьяўляецца дадаткам да папярэдняга ліста, ад 25 траўня, дзе дазвалялася павялічыць сфэру выкарыстаньня замежнай валюты ва ўнутраных разьліках.

Раней паведамлялася, што з мэтай "прыцягненьня ў эканоміку Рэспублікі Беларусь валютных сродкаў насельніцтва (уключаючы фізычных асоб-нерэзыдэнтаў)" "НББ дазволіў выкарыстоўваць замежную валюту ва ўнутраных разьліках у розьнічным гандлі нафтапрадуктамі і звадкаваным газам, турыстычнай дзейнасьці, пры аказаньні паслугаў… у гасьцініцах, санаторыях, турбазах, прафілякторыях, а таксама пры аказаньні замежнікам мэдыцынскіх і адукацыйных паслугаў".

У НБ Інтэрфаксу паведамілі: "Юрыдычныя асобы тэлефануюць і вельмі актыўна цікавяцца ўмовамі атрыманьня дазволаў на працу з наяўнай замежнай валютай".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG