Лінкі ўнівэрсальнага доступу

40 чалавек загінулі ў сталіцы Емэну


У сталіцы Емэну Сане больш за сорак чалавек загінулі сёньня ўначы ў сутыкненьнях паміж урадавымі сіламі і прыхільнікамі апазыцыйных племянных правадыроў. Пра гэта паведамляюць мэдыкі. Паводле іх, вулічныя баі працягваюцца да гэтага часу.

Сутычкі паміж прадстаўнікамі плямёнаў і прыхільнікамі прэзыдэнта Алі Абдулы Салеха пачаліся ў Сане ў аўторак. Такім чынам было парушана замірэньне, заключанае чатыры дні таму. Напярэдадні ў горадзе Таіз на поўдзень ад Саны сілы бясьпекі застрэлілі сем удзельнікаў антыўрадавай дэманстрацыі. Акцыі з патрабаваньнем адстаўкі прэзыдэнта Салеха пачаліся ў Емэне ў канцы студзеня.
XS
SM
MD
LG