Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У пятніцу Младзіч упершыню паўстане перад трыбуналам


Дастаўлены ў аўторак у Гаагу былы камандуючы арміяй басьнійскіх сэрбаў Ратка Младзіч у пятніцу паўстане перад Міжнародным трыбуналам па былой Югаславіі.

Раніцай у пятніцу Младзічу трэба адказаць, ці прызнае ён сябе вінаватым у зьдзяйсьненьні інкрымінаваных яму злачынстваў. Гэта генацыд, ваенныя злачынствы і злачынствы супраць чалавечнасьці, учыненыя падчас грамадзянскай вайны ў Босьніі ў 1992-1995 гадах.

Младзіч быў арыштаваны ў Сэрбіі ў мінулы чацьвер. Ён хаваўся ад правасудзьдзя больш за 15 гадоў.
XS
SM
MD
LG