Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Л.Барац: «Многія змоўклі яшчэ раней, чым іх папрасілі замаўчаць»


Вядомы расейскі актор, рэжысэр, сцэнарыст, адзін з заснавальнікаў тэатру «Квартэт І» Леанід Барац падпісаў паштоўку беларускім палітвязьням.

«Сябры! Калі мы будзем маўчаць, то нашы дзеці і нашы ўнукі будуць жыць у несвабоднай, цяжкай і жорсткай краіне. Мы зараз у ёй жывем. І ў тым ліку жывем таму, што многія з нас змоўклі. Змоўклі нават раней, чым іх папрасілі замаўчаць. Мы настолькі былі гатовыя маўчаць, што гэта было адчувальна зьверху, і зараз з намі робяць, што хочуць. Давайце гаварыць, каб жыць у нармальнай свабоднай краіне. Вакол цывілізацыя, а мы жывем як у першабытным часе. Давайце гаварыць разам, калі мы будзем гаварыць разам, то нас ніхто не кране, таму што нас будзе вельмі шмат,» -­ кажа Леанід Барац.



Раней паштоўкі беларускім палітвязьням падпісалі лідэр гурту ДДТ Юры Шаўчук, тэлевядучы Міхаіл Шац, лідэр гурту «Няшчасны выпадак» Аляксей Кортнеў, тэлежурналіст Леанід Парфёнаў, іншыя вядомыя асобы.

Падпісаць паштоўку можна на сайце pashtouka.org
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG