Канцэрн "Белбіяфарм" унёс у Міністэрства эканомікі Беларусі прапановы наконт падвышэньня цэнаў на лекавыя сродкі беларускай вытворчасьці.
Пра гэта паведаміў Інтэрфаксу прадстаўнік ведамства.
"Ёсьць прапанова па досыць шырокім асартымэнце лекаў, якія выпускаюць прадпрыемствы, што ўваходзяць у канцэрн, і цэны на якія рэгулюе дзяржава.
Канцэрн імкнецца мінімізаваць выдаткі ў сувязі з дэвальвацыяй афіцыйнага абменнага курсу беларускага рубля, таму што бальшыня беларускіх лекаў мае даволі высокую частку імпартнай сыравіны", — сказаў чыноўнік.
Ён адзначыў, што Мінэканомікі ў гэтых умовах мае намер забясьпечыць мінімальна магчымы рост розьнічных цэн, у тым ліку за кошт зьніжэньня ўзроўню рэнтабэльнасьці фармпрадпрыемстваў. Аднак "па асобных пазыцыях, напрыклад, дзе частка імпартнай сыравіны дасягае 90%, рэзкага росту цэнаў не пазьбегнуць".