Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адвакаты Младзіча супраць Гаагі


Бялград: дэманстрацыя ў падтрымку Младзіча, 29 траўня
Бялград: дэманстрацыя ў падтрымку Младзіча, 29 траўня
Сям'я і адвакаты Раткі Младзіча – былога камандзіра войска басьнійскіх сэрбаў, які быў арыштаваны днямі на сэрбскай тэрыторыі, сёньня падаюць апэляцыю супраць рашэнья аб яго выдачы Гааскаму трыбуналу. Сваякі і абарона сьцьвярджаюць, што стан здароўя 69-гадовага Младзіча не дазваляе яму паўстаць перад судзьдзямі ў Гаазе.

Міжнароднае правасудзьдзе абвінавачвае Младзіча ў генацыдзе і злачынствах супраць чалавечнасьці ў гады грамадзянскай вайны ў Босьніі.

Учора ў Бялградзе паліцыя разагнала мітынг прыхільнікаў Младзіча, які быў арганізаваны сэрбскімі нацыяналістамі. Пацярпелі 36 чалавек, у асноўным паліцыянты. Затрыманыя 111 удзельнікаў мітынгу.
XS
SM
MD
LG