Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эгіпет-Іран: шпіёнскі скандал


Улады Эгіпту выбачыліся за затрыманьне іранскага дыплямата. Пра гэта паведаміў сёньня міністар інфармацыі іранскіх спэцслужбаў Гейдар Масьлехі.

Падрабязнасьцяў шпіёнскага скандалу, які здарыўся сёньня паміж Эгіптам і Іранам Масьлехі не прывёў.

Паводле інфармацыі ІТАР-ТАСС з Каіру, затрыманы паводле абвінавачаньня ў шпіянажы іранскі дыплямат Касэм аль-Хусэйні будзе высланы з Эгіпту на працягу 24 гадзін.

Ён быў арыштаваны некалькі дзён таму паводле падазрэньня ў спробе скарыстацца нестабільнай палітычнай сытуацыяй у краіне і завербаваць эгіпцян для супрацоўніцтва зь іранскім спэцслужбамі.
XS
SM
MD
LG