Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Віетнаме паліцыянтам забаранілі паліць


У Віетнаме новым загадам Міністэрства грамадзкай бясьпекі паліцыянтам забаронена выходзіць на службу ў цёмных акулярах, размаўляць паміж сабой, адказваць на староньнія званкі, паліць, чытаць і трымаць рукі ў кішэнях.

Вытрымкі з загаду публікуе сёньня мясцовая прэса.

Летась міжнародная праваабарончая арганізацыя Human Rights Watch заклікала віетнамскія ўлады разгледзець шматлікія злачынствы, зробленыя паліцыянтамі. За мінулы год праваабаронцы зарэгістравалі 19 выпадкаў нападу паліцэйскіх на грамадзян Віетнам, у выніку чаго загінулі 15 чалавек.
XS
SM
MD
LG