Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Першы вырак Мубараку -- штраф


Хосьні Мубарак
Хосьні Мубарак
Суд у Эгіпце аштрафаваў былога прэзыдэнта краіны Хосьні Мубарака і двух высокапастаўленых чыноўнікаў ягонага ўраду болей як на 90 мільёнаў даляраў. Іх прызналі вінаватымі ў адключэньні мабільнай сувязі і інтэрнэту у часе антыўрадавых выступаў у студзені. Гэта першае судовае рашэньне не на карысьць Мубарака. Аднак яму пагражаюць і больш сур'ёзныя пакараньні паводле абвінавачаньня ў датычнасьці да забойства мірных дэманстрантаў.

Яшчэ двое пакараных штрафам – гэта былы прэм'ер-міністар Ахмед Назіф і былы міністар унутраных справаў Хабіб Адлі.
XS
SM
MD
LG