Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Грузія: зьнік апазыцыянэр


Іраклі Баціашвілі
Іраклі Баціашвілі
Міністэрства ўнутраных справаў Грузіі заявіла, што высьвятляе месца знаходжаньня апазыцыянэра Іраклія Баціашвілі, які зьнік у часе разгону антыўрадавай дэманстрацыі ў ноч з 25 на 26 траўня ў Тбілісі. Грузінскія праваахоўнікі кажуць, што шукаць Баціашвілі яны пачалі, калі атрымалі заяву ад ягонай жонкі Маі. Напярэдадні яна сказала, што, паводле яе інфармацыі, апазыцыянэр знаходзіцца ў паліцыі, дзе яго, магчыма, катуюць.

Іраклі Баціашвілі ў мінулым займаў пасаду міністра дзяржбясьпекі Грузіі. А затым два разы абіраўся дэпутатам парлямэнту.
XS
SM
MD
LG