Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кудрын Лукашэнку: "Ня будзе прыватызацыі — ня будзе крэдытаў"


Аляксей Кудрын
Аляксей Кудрын
Прыватызацыя буйных беларускіх актываў — умова прадстаўленьня крэдыту ЭўрАзЭС Менску, зазначыў у пятніцу міністар фінансаў Расеі Аляксей Кудрын.

Ягоная заява прагучала пасьля выказваньняў Лукашэнкі, што той не дапусьціць "бандыцкай прыватызацыі".

"Справа ў тым, што прыватызацыя зьяўляецца адной з найважнейшых крыніц атрыманьня валюты, а валюта якраз патрэбная для падтрымкі плацёжнага балянсу адпаведна, для вырашэньня валютных праблем Беларусі. Не праводзіць прыватызацыю — гэта азначае не атрымаць гэтую валюту, тым самым ня вырашыць гэтых праблем, беларускіх праблем. Таму, вядома, гэта ўваходзіць ва ўмовы прадстаўленьня крэдыту", — цытуе Кудрына Інтэрфакс.

30 траўня мае адбыцца пасяджэньне экспэртнай Рады Антыкрызыснага фонду ЭўрАзЭС, а 4 чэрвеня – пасяджэньне, на якім чакаецца прыняцьце рашэньня па выдзяленьні Беларусі стабілізацыйнага крэдыту на 3 мільярды даляраў – па 1 мільярдзе на год на працягу 2011-2013 гг.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG