Камэнтуючы становішча, якое склалася ў краіне, намесьнік міністра эканомікі Андрэй Тур прызнаўся: “Сытуацыя дастаткова складаная”. Паводле Тура, цяпер ў Беларусі 5,2 % лічацца малазабясьпечанымі. Да канца году гэтая лічба можа вырасьці да 10%.
“Рэзкая дэвальвацыя справакавала інфляцыю. І дастаткова сур’ёзную. Калі валютны калідор захаваецца ў межах 12 %, то па выніках году інфляцыя можа скласьці 33-39%”, – заявіў Тур, выступаючы на сумесным паседжаньні палатаў Нацыянальнага сходу.
Тур сказаў, што ўрад імкнецца пад канец году захаваць ўзровень рэальнай пакупніцкай здольнасьці заробкаў і стыпэндыяў. “Гаворка ідзе не пра тое, каб іх павялічыць, а хаця б іх захаваць”, – удакладніў намесьнік міністра эканомікі.
Чыноўнік паведаміў, што на сёньняшняй нарадзе ў Аляксандра Лукашэнкі ўрад будзе прапаноўваць не падвышаць стаўку тарыфу першага разраду, каб не паравакаваць павелічэньне разрыву паміж тымі, хто зарабляе болей і тымі, хто меней.
Таксама ўрад будзе прапаноўваць уключыць “мэханізм індэксацыі”, якая пад канец году можа дасягнуць 130-170 тыс рублёў на чалавека.
Андрэй Тур паведаміў, што наступны раз пэнсіі і стыпэндыі будуць падвышацца ў верасьні.