Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША і Францыя пойдуць у Лібіі да канца


Авіяўдар НАТО па Трыпалі
Авіяўдар НАТО па Трыпалі
ЗША і Францыя рашуча настроеныя на працяг ваеннай апэрацыі НАТО ў Лібіі да тае пары, пакуль крызыс у гэтай краіне ня будзе ўрэгуляваны. З такой заявай выступіў сёньня прэзыдэнт ЗША Барак Абама ма прэсавай канфэрэнцыі ў кулюарах саміту "Вялікай васьмёркі" ў Давілі.

Паводле Абамы, ён і яго францускі калега Нікаля Сарказі пагадзіліся, што ўрэгуляваньне немагчымае, пакуль дзейны кіраўнік Лібіі Муамар Кадафі знаходзіцца ў краіне.

Абодва прэзыдэнты паўтарылі свой заклік да Кадафі сысьці ў адстаўку.
XS
SM
MD
LG