Лінкі ўнівэрсальнага доступу

190 даляраў на гектар


У 2010 годзе беларускі аграпрамысловы комлекс атрымаў ад дзяржавы 5 трыльёнаў рублёў, што складае 190 даляраў на 1 гектар. Пра гэта 27 траўня паведаміў віцэ-прэмьер Валеры Іваноў, які адказваў на пытаньні дэпутатаў абедзьвюх палат Нацыянальнага сходу.

Нягледзячы на такія вялікія дзяржаўныя датацыі высьветлілася, што ніводная вобласьць не дасягнула вызначанага для яе ўзроўню рэнтабэльнасьці ў 27-30%. А сярэдні паказьнік па Беларусі скалаў 14,3%. 30% сельска-гаспадарчых арганізацый аказаліся неплацежаздольнымі.

Асноўнымі прычынамі такога становішча ў АПК Валеры Іваноў назваў:

  • хуткі рост цэнаў на ўгнаеньні, паліва, газ;
  • маруднае правядзеньне структурных пераўтварэньняў;
  • недастатковае прыцягваньне замежных інвэстыцыяў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG