Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША: 230 зьніклых пасьля тарнада


Джоплін пасьля зьніштажальнага тарнада
Джоплін пасьля зьніштажальнага тарнада
У амэрыканскім горадзе Джоплін зьніклымі бязь вестак у выніку тарнада, што абрынуўся днямі на штат Місуры, лічацца звыш 230 чалавек.

Мясцовыя ўлады не выключаюць, што шмат хто з гэтых людзей перажыў стыхію і знаходзіцца ў бясьпецы, аднак ня можа паведаміць пра гэта сябром і родным праз праблемы з тэлефоннай сувязьзю ў шэрагу раёнаў.

Ахвярамі стыхійнага бедзтва сталі, паводле апошніх зьвестак, 126 жыхароў Джопліну.
XS
SM
MD
LG