Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд над Младзічам працягнецца сёньня


Ратка Младзіч у бялградзкім судзе
Ратка Младзіч у бялградзкім судзе
У Бялградзе ў чацьвер было адкладзена да сёньняшняга дня судовае паседжаньне ў пытаньні аб экстрадыцыі арыштаванага генэрала Раткі Младзіча ў Гаагу. Прычынаю адкладу называюць кепскі псыха-фізычны стан абвінавачанага.

Младзіча, які камандаваў арміяй басьнійскіх сэрбаў на пачатку 1990-х гадоў, трыбунал у Гаазе вінаваціць ва ўчыненьні ваенных злачынстваў, у тым ліку ў арганізацыі забойства 8 тысяч мусульманаў у Срэбраніцы.

Ратку Младзіча арыштавалі ў чацьвер раніцаю. На працэсе ў Бялградзе Младзічу маюць выставіць абвінавачаньні ў злачынствах. Затым генэрал на працягу трох дзён будзе мець магчымасьць абскардзіць пастанову аб арышце. Канчатковае рашэньне аб выдачы Младзіча ў Гаагу будзе прымаць Міністэрства юстыцыі Сэрбіі.
XS
SM
MD
LG