Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Саакашвілі: за забурэньнямі ў Тбілісі стаіць Расея


Прэзыдэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі прымае парад у гонар дня незалежнасьці Грузіі, 26 траўня, 2011. Напярэдадні паліцыя разагнала мітынгоўцаў, якія занялі месца правядзеньня параду
Прэзыдэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі прымае парад у гонар дня незалежнасьці Грузіі, 26 траўня, 2011. Напярэдадні паліцыя разагнала мітынгоўцаў, якія занялі месца правядзеньня параду
Прэзыдэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі ахарактарызаваў дзеяньні апазыцыі, акцыя якой у цэнтры Тбілісі была разагнаная паліцыяй у ноч на чацьвер – як рэалізацыю "сцэнару, заплянаванага ў Расеі".

Раней міністар замежных спраў Грузіі Грыгол Вашадзэ – ў адказ на заяву МЗС Расеі, які засудзіў сілавы разгон мітынгу ў Тбілісі – заявіў, што акцыя на праспэкце Руставэлі была "заплянаванай і прафінансаванай правакацыяй".

Пры разгоне мітынгу з патрабаваньнем адстаўкі прэзыдэнта Саакашвілі загінулі 2 паліцэйскіх – іх зьбіў аўтамабіль. Болей за 30 чалавек пацярпелі. Дзясяткі ўдзельнікаў мітынгу арыштаваныя тэрмінам на два месяцы, лідэраў апазыцыі сярод іх няма.
XS
SM
MD
LG