Лінкі ўнівэрсальнага доступу

А.Квяткевіч: «Каб ведала, што так адбудзецца, сама б пайшла на плошчу»


Алена Квяткевіч
Алена Квяткевіч
Алена Квяткевіч, маці Аляксандра Квяткевіча, асуджанага на 3 з паловай гады калёніі ўзмоцненага рэжыму, лічыць, што пакараць маладых людзей, калі трэба, можна было па-іншаму.



Соўсь: Ці спадзяваліся вы на іншы прысуд?

Квяткевіч: Так, спадзявалася.

Соўсь: Чаму так здарылася з вашым сынам, як вы думаеце?

Квяткевіч: Ня ведаю. Кажуць адно, атрымліваецца зусім іншае. Ня ведаю, чаму так адбылося, я ж не прэзыдэнт... Што ж зробіш: відаць, ён захацеў пасадзіць нашых хлапцоў, вось і пасадзіў.

Соўсь: Ці пасьпелі вы перагаварыць з сынам?

Квяткевіч: Не пасьпела, мяне нават не пусьцілі падыйсьці да клеткі іхнай. Мяне адцясьнілі (плача). Ён трымаўся горда і сказаў: "Мамуля, ня плач".

Соўсь: Хто вас цяпер падтрымлівае?

Квяткевіч: Дачка, унукі, муж,

Соўсь: Што ён пісаў з-за кратаў?

Квяткевіч: Ён піша: "Трымайцеся!", і мы пішам: "Трымайся!"

Соўсь: Як думаеце, хто вінаваты ў тым, што адбылося?

Квяткевіч: Ня думаю, што гэтыя хлопцы ў чымсьці вінаватыя. Проста яны пайшлі і выказалі, што хацелі. Такая ў нас моладзь. Але ж ня гэтак трэба наказваць іх, можна было і па-іншаму.

Соўсь: Вы самі б пайшлі на Плошчу?

Квяткевіч: Каб ведала, што так адбудзецца, дык пайшла б... Можа, хоць сына абараніла б. А болей мне нічога ня трэба.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG