Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Грузія: затрымалі 90 апазыцыянэраў


У Тбілісі праваахоўныя органы выставілі абвінавачаньні амаль 90 удзельнікам акцыі апазыцыі. Бальшыню зь іх арыштавалі тэрмінам на два месяцы. Як паведамляюць у МУС Грузіі, сярод затрыманых няма арганізатараў пратэсту.

У ноч на чацьвер на праспэкце Руставэлі паліцыя разагнала мітынг з патрабаваньнем адстаўкі прэзыдэнта Грузіі Міхаіла Саакашвілі. У часе сутыкненьняў загінулі двое паліцыянтаў. Яны былі зьбітыя аўтамабілем. Параненыя 37 чалавек.
XS
SM
MD
LG