Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Емэн: дзясяткі ахвяраў сутыкненьняў


У сталіцы Емэну Сане дзясяткі людзей загінулі ў ноч на чацьвер у часе новых узброеных сутыкненьняў. Паведамляецца, што ўрадавыя войскі і атрады ўплывовага лідэра аднаго зь мясцовых плямёнаў Садыка аль-Амхара вядуць баі ў паўночных раёнах Саны. Разбураны будынак, дзе месьціўся апазыцыйны тэлеканал.

Ад панядзелка ахвярамі баёў у Сане сталі, паводле апошніх дадзеных, болей як 60 чалавек. Ад лютага ў Емэне не спыняюцца масавыя акцыі пратэсту з патрабаваньнем адстаўкі шматгадовага прэзыдэнта краіны Алі Абдалы Салеха. Апошнімі днямі супрацьстаяньне перарасло ва ўзброены канфлікт.
XS
SM
MD
LG