Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША і Вялікая Брытанія патрабуюць адстаўкі Кадафі


Барак Абама і Дэвід Кэмеран
Барак Абама і Дэвід Кэмеран
Стасункі паміж ЗША і Вялікай Брытаніяй моцныя, як ніколі, -- заявіў прэзыдэнт Злучаных Штатаў Барак Абама на суменсай прэсавай канфэрэнцыі з брытанскім прэм'ер-міністрам Дэвідам Кэмеранам пасьля перамоваў у Лёндане. Барак Абама і Дэвід Кэмеран яшчэ раз заклікалі лібійскага лідэра пакінуць пасаду. Абама выступіў за працяг апэрацыі НАТО для абароны грамадзянскага насельніцтва Лібіі ад рэжыму Муамара Кадафі:

"Мы і надалей будзем рашуча выступаць супраць выкарыстаньня сілы супраць удзельнікаў акцыяў пратэсту, супраць любых спробаў прымусіць замаўчаць тых, хто выступае за свабоду, годнасьць і асноўныя правы чалавека. Менавіта таму мы ў Лібіі – разам з нашымі саюзьнікамі па НАТО і партнэрамі – абараняем грамадзянскае насельніцтва ад нападаў сілаў Кадафі. Час працуе супраць Кадафі. Ён павінен адмовіцца ад улады і перадаць лёс Лібіі ў рукі яе народу".

Брытанскі прэм'ер падкрэсьліў, што Вялікая Брытанія і ЗША на саміце «вялікай васьмёркі» ў Францыі выступяць за фундамэнтальную праграму «эканамічнай і палітычнай падтрымкі» арабскіх краінаў, насельніцтва якіх патрабуе дэмакратычных рэформаў. Пазьней сёньня Абама выступіць у брытанскім парлямэнце.
XS
SM
MD
LG