Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША і Вялікая Брытанія дапамогуць "арабскай вясьне"


Прэсавая канфэрэнцыя ў Лёндане па выніках сустрэчы прэм'ер-міністра Вялікай Брытаніі Дэвіда Кэмэрана і прэзыдэнта ЗША Барака Абамы
Прэсавая канфэрэнцыя ў Лёндане па выніках сустрэчы прэм'ер-міністра Вялікай Брытаніі Дэвіда Кэмэрана і прэзыдэнта ЗША Барака Абамы
Вялікая Брытанія і ЗША на саміце "Вялікай васьмёркі" выступяць за праграму "эканамічнай і палітычнай падтрымкі" арабскіх краін, насельніцтва якіх патрабуе дэмакратычных рэформаў.

Пра гэта заявіў прэм'ер-міністар Вялікай Брытаніі Дэвід Кэмэран па выніках двухбаковай сустрэчы ў Лёндане з прэзыдэнтам ЗША Баракам Абамам.

Пазьней сёньня Абама выступіць перад брытанскім парлямэнтам.

Прэзыдэнт ЗША зьдзяйсьняе паездку па Эўропе, у часе якой возьме ўдзел у саміце "вялікай васьмёркі" ў Францыі і наведае Польшчу.
XS
SM
MD
LG