Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністар фінансаў Францыі хоча ачоліць МВФ


Міністар фінансаў Францыі Крысьцін Лягард
Міністар фінансаў Францыі Крысьцін Лягард
Міністар фінансаў Францыі Крысьцін Лягард выставіла сваю кандыдатуру на пасаду дырэктара-распарадчыка Міжнароднага валютнага фонду.

Аб гэтым Лягард паведаміла сёньня на прэсавай канфэрэнцыі ў Парыжы. Мяркуецца, што яе кандыдатуру падтрымліваюць Эўразьвяз і ЗША.

Раней краіны так званай групы БРІКС — Бразылія, Расея, Індыя, Кітай і Паўднёвая Афрыка — скрытыкавалі існую ў МВФ традыцыю: дагэтуль фонд ачольвалі толькі прадстаўнікі эўрапейскіх краін.

Паводле краінаў БРІКС, такі падыход не адпавядае цяперашнім эканамічным рэаліям.

Папярэдні ачольнік МВФ Дамінік Строс-Кан падаў у адстаўку пасьля таго, як у ЗША супраць яго былі выстаўленыя абвінавачаньні ў спробе згвалтаваньня.
XS
SM
MD
LG