Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зьмітру Бандарэнку патрэбна апэрацыя


Зьміцер Бандарэнка
Зьміцер Бандарэнка
Даверанай асобе былога кандыдата ў прэзыдэнты Андрэя Саньнікава Зьмітру Бандарэнку, асуджанаму на два гады пазбаўленьня волі, неабходная апэрацыя.

Пра гэта БелаПАН паведаміла жонка Зьмітра Вольга Бандарэнка.

Паводле яе слоў, у сьледчым ізалятары МУС, дзе ўтрымліваецца Зьміцер Бандарэнка, яго агледзеў лекар-нэўроляг.

"Зьміцер у лісьце мне напісаў, што лекар пацьвердзіў — яму патрэбная апэрацыя. У яго чатыры грыжы дыскаў хрыбетніка, ушчэмленыя тры сьпіннамазгавыя нэрвы. Патрэбная апэрацыя, інакш ён можа быць зьнерухомлены. У Дзімы літаральна вісіць ступня, і ўсё можа скончыцца інваліднай каляскай", — паведаміла Вольга Бандарэнка.

Магчыма, у сувязі з заключэньнем спэцыяліста Зьмітра Бандарэнку могуць перавесьці ў турэмны шпіталь, сказала яна. Акрамя таго, гэта можа паўплываць на канчатковы тэрмін зьняволеньня, бо цяпер у Менскім гарадзкім судзе знаходзіцца касацыйная скарга на прысуд палітыку.

"Калі будзе разгледжана касацыйная скарга — невядома. Зьміцер, па стане на пятніцу, 20 траўня, яшчэ нават не атрымаў пратаколы судовага паседжаньня і не пачаў зь імі знаёміцца", — адзначыла Вольга Бандарэнка.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG