Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея паставіць Беларусі С-400


Расейскі бок паставіць у Беларусь найноўшую зэнітна-ракетную сыстэму С-400 "Трыюмф".

Пра гэта Інтэрфаксу паведаміў дзяржсакратар так званай саюзнай дзяржавы Расеі і Беларусі Павал Барадзін.

Як адзначае агенцтва, рашэньне Расеі стане адказам на маючае адбыцца разьмяшчэньне элемэнтаў супрацьракетнай абароны ЗША ў Румыніі.

Раней прэзыдэнт Расеі Дзьмітрый Мядзьведзеў ня выключыў, што Масква можа выйсьці з дамовы аб стратэгічных наступальных узбраеньнях, калі Вашынгтон будзе фарсіраваць разьвіцьцё сыстэмы СРА ў Эўропе.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG