Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнту Сырыі забаранілі ўезд у ЭЗ


EU - EU logo, undated
EU - EU logo, undated
Міністры замежных справаў Эўразьвязу ўхвалілі сёньня на сустрэчы ў Брусэлі новыя санкцыі супраць Сырыі і Ірану. У сьпіс асобаў, супраць якіх уведзеныя санкцыі – забарона на ўезд у Эўразьвяз і замарожваньне замежных актываў – упершыню уключаны прэзыдэнт Сырыі Башар Асад. Аналягічныя санкцыі супраць Дамаску ўводзяць ЗША. Раней краіны Захаду шматкроць заклікалі сырыйскія ўлады спыніць рэпрэсіі супраць удзельнікаў масавых антыўрадавых акцыяў.

Узмоцненыя і эканамічныя санкцыі супраць Ірану – сьпіс асобаў і прадпрыемстваў, супраць якіх яны ўведзеныя, пашыраны на сто пунктаў. Гэта зьвязана з адсутнасьцю прагрэсу на перамовах ЭЗ з Тэгеранам у пытаньні яго ядзернай праграмы.
XS
SM
MD
LG