Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чылі: эксгумуюць парэшткі Альенда


У Чылі ў панядзелак адбудзецца эксгумацыя парэшткаў былога прэзыдэнта Сальвадора Альенда, які кіраваў краінай з 1970 да 1973 году. Сьледчыя спадзяюцца, што эксгумацыя дазволіць раскрыць тайну сьмерці былога лідэра каріны. Яны спрабуюць даведацца, ці ён скончыў жыцьцё самагубствам, ці быў застрэлены салдатамі Аўгуста Піначэта ў часе ваеннага перавароту ў 1973 годзе.

Лекар Альенда пацьвердзіў факт самагубства. Іншая вэрсыя – экс-прэзыдэнта застрэлілі ў часе штурму прэзыдэнцкага палаца.
XS
SM
MD
LG