Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна: пачынаецца суд над Луцэнкам


Юры Луцэнка ў зале суду
Юры Луцэнка ў зале суду
У Кіеве сёньня пачынаецца папярэдняе судовае паседжаньне ў справе былога міністра ўнутраных справаў Украіны Юр'я Луцэнкі. Былы кіраўнік МУС і лідэр партыі «Народная самаабарона» быў затрыманы пры канцы мінулага году паводле абвінавачаньня ў растраце бюджэтных сродкаў і перавышэньні службовых паўнамоцтваў. Ад канца красавіка Луцэнка працягвае галадоўку пратэсту супраць працягу тэрміну ягонага арышту. У сярэдзіне траўня ў зьвязку з пагаршэньнем здароўя ён быў пераведзены зь сьледчага ізалятара ў шпіталь.

Украінская апазыцыя лічыць крымінальны перасьлед Луцэнкі палітычна матываваным.
XS
SM
MD
LG