Лінкі ўнівэрсальнага доступу

11 пакістанскіх вайскоўцаў загінулі ў Карачы


У горадзе Карачы на поўдні Пакістану ў нядзелю ўвечары добра ўзброены натоўп баевікоў здзейсьніў напад на базу ваенна-марской авіяцыі Пакістану «Мехран». Паводле ВВС, загінулі ня менш як 11 пакістанскіх вайскоўцаў.

Баевікі падпалілі два самалёты амэрыканскай вытворчасьці, затым адкрылі агонь па вайскоўцах, пасьля чаго занялі тры ангары, захапіўшы ў закладнікі некалькі афіцэраў, у тым ліку і кітайскіх.

Пакістанскім вайскоўцам удалося адбіць тры ангары. Некалькі баевікоў забітыя. Ідзе апэрацыя па вызваленьню закладнікаў і захопу баевікоў.

Напад на базу «Мехран» -- найбуйнейшая апэрацыя тэрарыстаў у Пакістане з моманту забойства ў гэтай краіне лідэра Аль-Каіды Усамы бін-Лядэна.
XS
SM
MD
LG