Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Радай супрацоўніцтва прыпыніла пасярэдніцтва ў Эмене


Прэзыдэнт Эмену Алі Абдала Салех у нядзелю ў трэці раз адмовіўся падпісваць пагадненьне аб мірнай перадачы ўлады, якое было распрацавана Радай супрацоўніцтва краінаў Пэрсыдзкай затокі – нягледзячы на тое, што дакумэнт падпісалі прадстаўнікі кіруючай партыі і апазыцыя.

У адказ Рада супрацоўніцтва заявіла, што прыпыняе сваё пасярэдніцтва ў справе вырашэньня палітычнага канфлікту ў Эмене.

Раней амбасадары замежных дзяржаў, якія прысутнічалі ў амбасадзе Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў ў сталіцы Эмена Сане пры падпісаньні пагадненьня аб перадачы ўлады прадстаўнікам кіруючай партыі, былі на некалькі гадзінаў затрыманыя ў будынку амбасады ўзброеным натоўпам прыхільнікаў Салеха. Пазьней іх эвакуявалі гелікоптэрам.
XS
SM
MD
LG