Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бахрэйн: сьмяротныя выракі дэманстрантам


Апэляцыйны суд у Бахрэйне пацьвердзіў сьмяротны вырак двум дэманстрантам, прызнаным вінаватымі ў забойстве двух паліцэйскіх.

Яшчэ два абвінавачаныя асуджаныя на пажыцьцёвае зьняволеньне.

У лютым і сакавіку ў Бахрэйне прайшла хваля пратэстаў шыіцкай большасьці насельніцтва. Дэманстранты патрабавалі ад суніцкай каралеўскай дынастыі дэмакратычных рэформаў.

Для здушэньня пратэстаў у Бахрэйн былі ўведзеныя войскі Рады краінаў Пэрсыдзкай затокі.
XS
SM
MD
LG