Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ісьляндыя закрыла асноўны аэрапорт -- у зьвязку з вывяржэньнем вулькану


Ісьляндыя закрыла асноўны міжнародны аэрапорт у сталіцы краіны Рэйк'явіку -- у зьвязку з магутным вывяржэньнем вулькану Грымсвотн. Паведамляецца, што слуп попелу і пары падымаецца на вышыню да 20 кілямэтраў.

Авіяцыйныя экспэрты мяркуюць, што верагоднасьць распаўсюджваньня вульканічнай хмары над Эўропай -- нязначная.

Вулькан Грымсвотн разьмешчаны на паўднёвым усходзе Ісьляндыі. Апошні раз ён вывяргаўся ў 2004 годзе.
XS
SM
MD
LG