Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лік агмянёў прыродных пажараў у Расеі працягвае расьці


Лік агмянёў прыродных пажараў у Расеі павялічыўся за суткі больш чым удвая.

Як паведамілі «Інтэрфаксу» у МНС, за мінулы дзень на тэрыторыі краіны зарэгістравана больш за 450 агмянёў пажараў на плошчы звыш 100 тысяч гектараў. Найбольш складаная абстаноўка ў рэспубліцы Саха (Якуція), Амурскай вобласьці, Краснаярскім краі і Ханты-Мансійскай аўтаномнай акрузе.

Мінулым летам у Расеі ў выніку прыродных пажараў загінулі 62 чалавекі, згарэлі больш за тры тысячы дамоў. Агульныя страты склалі звыш 12 мільярдаў рублёў.
XS
SM
MD
LG