Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Барак Абама даў інтэрвію Бі-Бі-Сі напярэдадні эўрапейскага турнэ


Прэзыдэнт ЗША Барак Абама
Прэзыдэнт ЗША Барак Абама
Прэзыдэнт ЗША Барак Абама заявіў, што гатовы быў бы распарадзіцца аб правядзеньні новай спэцапэрацыі -- дзеля ліквідацыі пагрозы тэрарыстычнага нападу.

Абама даў інтэрвію брытанскай вяшчальнай карпарацыі Бі-Бі-Сі, у якім адзначыў, што ЗША паважаюць сувэрэнітэт Пакістану, але пры гэтым, са слоў прэзыдэнта, галоўная задача -- бясьпека ЗША.

У сувязі з праведзеным у ноч на 2 траўня рэйдам спэцназу ЗША на тэрыторыі Пакістану, у выніку якога быў забіты лідэр "Аль-Каіды" Усама бін Лядэн, пакістанскія ўлады неаднаразова выказвалі Вашынгтону незадаволенасьць.

Інтэрвію Абамы выйшла ў эфір напярэдадні шасьцідзённага візыту прэзыдэнта ЗША ў Ірляндыю, Вялікабрытанію, Францыю і Польшчу.
XS
SM
MD
LG