Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Грузія: апазыцыя дамаглася жывога тэлеэфіру


Грамадзкае тэлебачаньне Грузіі дало наўпроставы эфір лідэрам апазыцыі, якія сабраліся ў суботу на акцыю пратэсту з патрабаваньнем адстаўкі прэзыдэнта Міхаіла Саакашвілі. Пра гэта паведамляе «Інтэрфакс». Раней удзельнікі акцыі зьвярнуліся да кіраўніцтва грузінскай грамадзкай тэлевізіі з патрабаваньнем даць ім жывы эфір.

У Батумі паліцыя разагнала мітынг прыхільнікаў апазыцыі, якія патрабуюць адстаўкі Саакашвілі. Як паведаміла прадстаўніца «Народнага сходу» Манана Салуквадзэ, супрацоўнікі спэцназу пачалі закідваць удзельнікаў мітынгу камянямі, а пасьля выкарысталі дубінкі.
XS
SM
MD
LG