Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аўганскія ўлады абверглі інфармацыю пра новыя выбухі


У Аўганістане прадстаўнікі сьледзтва абверглі інфармацыю пра два выбухі, якія сёньня былі зьдзейсьненыя ў вайсковым шпіталі Кабула.

Улады адзначаюць, што на тэрыторыю мэдычнай установы прабраўся толькі адзін сьмяротнік. Пры выбуху загінулі 6 чалавек, больш як 20 параненыя.

Адказнасьць за напад узялі на сябе талібы. Некалькі тыдняў таму талібы абвясьцілі пра намер актывізаваць дзеяньні супраць сілаў НАТО, мясцовых чыноўнікаў і паліцыянтаў.
XS
SM
MD
LG