Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абама сказаў пра розьніцу падыходаў з Ізраілем да Блізкага Усходу


Вашынгтоне ў нядзелю прайшлі перамовы паміж прэзыдэнтам ЗША Баракам Абамам і прэм'ер-міністрам Ізраіля Біньяміна Нэтаньягу .

На прэсавай канфэрэнцыі пасьля сустрэчы Абама заявіў, што паміж ЗША і Ізраілем у пазыцыях адносна мірнага працэсу на Блізкім Усходзе ёсьць разыходжаньні.

Раней Барак Абама заявіў, што палестынская дзяржава павінна быць створаная ў межах 1967 года.

"ЗША лічаць, што ў выніку перамоваў павінна быць створаныя дзьве дзяржавы і ўстаноўленыя пастаянныя межы Палестыны з Ізраілем, Эгіптам і Ярданіяй, а таксама пастаянная мяжа паміж Ізраілем і Палестынай", сказаў Барак Абама.

Нэтаньягу адхіліў прапанаваны Абамам падыход. Паводле ягоных слоў, вяртаньне да межаў 1967 года стане для габрэйскай дзяржавы катастрофай.
XS
SM
MD
LG