Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тэрмін службы ў войску не скароцяць


Пытаньне пра скарачэньне часу тэрміновай вайсковай службы з паўтара да аднаго года ў Беларусі больш не разглядаецца.

Пра гэта журналістам 20 траўня ў Менску паведаміў начальнік галоўнай арганізацыйна-мабілізацыйнай управы — намесьнік начальніка Генэральнага штабу Ўзброеных сілаў Сяргей Купрык.

Магчымасьць скарачэньня тэрміну службы абмяркоўвалася на працягу некалькіх гадоў з ініцыятывы Міністэрства абароны.

Купрык кажа, што вайскоўцы прыйшлі да высновы: для атрыманьня ведаў і ўменьняў вайскоўцамі паўтара года — гэта аптымальны тэрмін.

Павялічваць час тэрміновай службы да двух гадоў таксама не плянуецца, гавораць прадстаўнікі Міністэрства абароны, перадае БелаПАН.

Паводле закону "Аб вайсковым абавязку і вайсковай службе" для грамадзянаў, якія праходзяць тэрміновую ваенную службу па прызыве, вызначаныя наступныя тэрміны вайсковай службы:

  • хто ня мае вышэйшай адукацыі —18 месяцаў;
  • хто мае вышэйшую адукацыю — 12 месяцаў;
  • хто прайшоў навучаньне на вайсковых катэдрах ці факультэтах па праграмах падрыхтоўкі малодшых камандзіраў — 6 месяцаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG