Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былога кіраўніка МВФ выпусьцілі пад заклад


Былога кіраўніка Міжнароднага валютнага фонду Дамініка Строс-Кана, якога абвінавачваюць у сэксуальным гвалце, выпусьцілі на волю пад заклад мільён даляраў. Акрамя таго, у выпадку ягоных уцёкаў, суд мае права канфіскаваць ягоную маёмасьць на 5 мільёнаў даляраў.

Строс-Кан будзе пад хатнім арыштам, а ягоныя перасоўваньні будуць адсочвацца сыстэмай назіраньня.

Раней сёньня Строс-Кан афіцыйна падаў у адстаўку. У сваёй заяве францускі фінансіст і палітык зноў адрынуў выстаўленыя супраць яго абвінавачваньні ў сэксуальным гвалце.

Строс-Кана затрымалі 14 траўня ў нью-ёрскім аэрапорце, пасьля таго, як з заявай у паліцыю зьвярнулася 32-гадовая пакаёўка гатэлю, дзе ён спыняўся.
XS
SM
MD
LG