Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускія інтэлектуалы заклікаюць падтрымаць "Белсат"


З заклікам працягваць аказваць падтрымку каналу «Белсат» беларускія інтэлектуалы зьвярнуліся ў чацьвер да кіраўніцтва Польскага Тэлебачаньня, -- паведамляе «Gazeta prawna».

"Белсат" -- беларускамоўны спадарожнікавы канал Польскага Тэлебачаньня, адрасаваны аўдыторыі ў Беларусі.

У лісьце беларускай інтэлігенцыі адзначаецца, што "Белсат" адыгрывае важную ролю ў разьвіцьці беларускай мовы і культуры, гэта адзіны незалежны беларускамоўны тэлеканал у сьвеце, зь якога можна атрымаць праўдзівую інфармацыю пра падзеі ў Беларусі і сьвеце. Усё гэта спрыяе таму, што ў апошні час назіраецца хуткі рост папулярнасьці "Белсату" ў Беларусі. 5,5 адсотка беларусаў заяўляюць, што яны рэгулярныя гледачы «Белсату».

Зварот да кіраўнікоў Польскага Тэлебачаньня падпісалі паэт і мастак Міхал Анемпадыстаў, старшыня Камітэту па этыцы пры Беларускай асацыяцыі журналістаў Анатоль Гуляеў, кінарэжысэр, дырэктар Беларускага гуманітарнага ліцэю Ўладзімер Колас, першы амбасадар Беларусі ў Нямеччыне Пётра Садоўскі, старшыня Таварыства беларускай мовы Алег Трусаў, кінасцэнарыст Уладзімер Халіп, прафэсар Аляксандар Вайтовіч ды іншыя.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG